Мадагаскар

Отдел (рубрика, жанр): Стихи на иностранных языках
Дата и время публикации: 05.09.2018, 22:59:01
Сертификат Поэзия.ру: серия 1705 № 136668

Мадагаскар

Краіна пад сцягамі Мадагаскару,
Мы – твой памяркоўны маўклівы народ.
Мы плацім падаткі за кожную мару,
Але ж не сумуем, а наадварот.

Мы ўсе ў захапленні ад нашай улады.
Ёй кожны з нас можа аддаць і жыццё.
Забаўка любімая – ладзіць парады,
А потым – вясёлы хапун ды збіццё.

Заўсёды, па звычцы, мы штосьці святкуем.
Пляскаем у ладкі, калі ёсць загад.
Мы дзеля чагосьці сабой ахвяруем.
Мы крочым кудысьці за ўладай наўгад.

Ад нас жа ахоўваюць нас паліцаі.
Ахоўваць няможна зусім без ахвяр.
Яны ж далі клятву, яны ж прысягалі.
Іх лёс – бараніць гэты Мадагаскар.




Сертификат Поэзия.ру: серия 1705 № 136668 от 05.09.2018
1 | 0 | 876 | 17.03.2025. 00:19:26
Произведение оценили (+): ["Валентин Литвинов"]
Произведение оценили (-): []


Комментариев пока нет. Приглашаем Вас прокомментировать публикацию.